wd wp Пошук:

Дэкларацыя Бальфура 1926 года

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дэкларацыя Бальфура.

Артур Бальфур

Дэкларацыя Бальфура 1926 года (англ.: Balfour Declaration of 1926) — заключная справаздача канферэнцыі краін Брытанскай імперыі, якая адбылася ў 1926 годзе. Дакумент атрымаў сваю назву па імі лорда Артура Бальфура, першага графа Бальфурскага.

Асноўнымі прынцыпамі, закладзенымі ў Дэкларацыю Бальфура 1926 года, сталі:

Акрамя гэтага, упершыню быў прапанаваны прынцып, паводле якога генерал-губернатары перасталі выконваць ролі глаў дзяржаў-дамініёнаў і дыпламатычных прадстаўнікоў Вялікабрытаніі. Таксама ўпершыню быў закладзены прынцып сумеснага манарха, пры якім усе краіны канстытуцыйнай манархіі ўнутры Садружнасці больш не прызнавалі манарха Вялікабрытаніі главой сваёй дзяржавы і атрымлівалі магчымасць мець уласнага манарха, але пры гэтым асоба манарха заставалася адзінай для ўсіх краін Садружнасці.

Дакумент увайшоў у аснову і атрымаў свой працяг у матэрыялах Вэстмінстэрскага статуту 1931 года.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Канады
Катэгорыя·Гісторыя Аўстраліі
Катэгорыя·Гісторыя Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Садружнасць нацый
Катэгорыя·Гісторыя ПАР
Катэгорыя·Гісторыя Новай Зеландыі
Катэгорыя·Брытанская імперыя