Дэвід Сперджэл (англ.: David Nathaniel Spergel; нар. 25 сакавіка 1961, Рочэстэр, Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік. Працы ў асноўным прысвечаны астрафізіцы. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства (2022).
У 1982 атрымаў ступень бакалаўра ў Прынстанскім універсітэце, у 1985 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. З 1987 года працуе ў Прынстанскім універсітэце. Вядучы тэарэтык у праекце касмічнага апарата WMAP, прызначанага для вывучэння рэліктавага выпраменьвання, які ўтварыўся ў выніку Вялікага выбуху.
Таксама займаецца тэорыяй цёмнай матэрыі і ўдзельнічае ў распрацоўцы апаратуры для пошуку экзапланет.