wd wp Пошук:

Дэвід Роджэр Марплз

Дэвід Роджэр Марплз (англ.: David Roger Marples; нар. 1952) — канадскі гісторык, палітычны аналітык, прафесар кафедры гісторыі і антычнасці Альберцкага ўніверсітэта(укр.) бел.. Займаецца даследаваньнямі гісторыі і палітыкі Беларусі, Расіі і Украіны[2].

Біяграфія

У 1975 годзе Дэвід Марплз атрымаў ступень бакалаўра мастацваў Лонданскага ўніверсітэта, у 1980 — магістра мастацтваў Альберцкага ўніверсітэта(укр.) бел., у 1985 — доктара філасофіі Шэфілдскага ўніверсітэта. Тэма доктарскай дысертацыі — «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Заходняй Украіне ў 1944—1951 гадах»[3]

Працаваў палітычным аналітыкам Украінскай службы Радыё «Свабода» ў Мюнхене (Германія). З 1991 года працуе ў Альберцкім ўніверсітэце(укр.) бел.. Быў дырэктарам праграмы Стасюка па сучаснай Украіне ў Канадскім інстытуце ўкраінскіх даследаванняў Альберцкага ўніверсітэта(укр.) бел. (2004—2014), прэзідэнтам Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (2010—2014)[4].

Навуковая дзейнасць

Адзін з самых аўтарытэтных заходніх даследчыкаў[5] па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. і сучаснай Украіне. Апісваў такія падзеі ўсходнееўрапейскай гісторыі XX стагоддзя, як рэвалюцыя 1917 года ў Расіі, галадаморы ва Украіне, сталінізм, распад СССР.

Публікаваўся па беларускай, расійскай і ўкраінскай тэматыцы ў «Edmonton Journal(англ.) бел.», «Kyiv Post(укр.) бел.», «The Moscow Times(польск.) бел.», «Eurasia Daily Monitor(англ.) бел.», «openDemocracy(англ.) бел.»[6] і іншых. Аўтар больш як дзясятка манаграфій. Сярод яго кніг пра Беларусь: «Беларусь: ад савецкай улады да атамнай катастрофы» (па-англійску: Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe, 1996), «Беларусь: нацыя без нацыі» (па-англійску: Belarus: A Denationalized Nation, 1999), «Феномен Лукашэнкі: выбары, прапаганда і асновы дзяржаўнай улады ў Беларусі» (па-англійску: The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus, 2007), «Нашая слаўная мінуўшчына: Лукашэнкаўская Беларусь і Вялікая Айчынная вайна» (па-англійску: Our Glorious Past: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War, 2014).

Узнагароды і прэміі

Сям’я

Дэвід Марплз жанаты з Аяй Фудзіварай, дырэктаркай японскага цэнтру прынца Такамада ў Альберцкім ўніверсітэце(укр.) бел.. Мае чатырох дзяцей: сыноў Карлтана і Кілана ад ранейшага шлюбу, дачок Акіка і Келу.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.
  2. David Marples, BA, MA, PhD(англ.) . People Collection. University of Alberta. Праверана 25 жніўня 2017.
  3. Colectivization of agriculture in Western Ukraine 1944—1951(англ.) . British Library EThOS. Праверана 25 жніўня 2017.
  4. North American association for Belarusian studies (NAABS)(англ.) . Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies. Праверана 25 жніўня 2017.
  5. Дынько, Аляксандра «Лукашэнка — не дыктатар»(нявызн.). Людзі. Радыё «Свабода» (18 красавіка 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  6. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). openDemocracy. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2018. Праверана 4 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Альберцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Гісторыкі Канады