У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Джуіт. Дэвід Джуіт (англ.: David C. Jewitt, нар. 1958) — амерыканскі астраном, прафесар Інстытута астраноміі Гавайскага ўніверсітэта.
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Англіі. У 1979 скончыў Лонданскі ўніверсітэт. У 1980 г. атрымаў навуковую ступень магістра прыродазнаўчых навук у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, а ў 1983 годзе там жа — ступень доктара філасофіі ў галіне астраноміі. У сферу яго інтарэсаў ўваходзяць вывучэнне транснептунавага рэгіёну Сонечнай сістэмы, гісторыя фарміравання Сонечнай сістэмы і фізічныя ўласцівасці камет. Разам з Джэйн Лу выявіў першы аб’ект пояса Койпера ў жніўні 1992 года. За гэта адкрыццё быў узнагароджаны ў 2012 годзе прэстыжнымі прэміямі Шаа і Каўлі.