wd wp Пошук:

Дэвід Джонатан Грос

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грос.

Дэвід Джонатан Грос (англ.: David Jonathan Gross; нар. 19 лютага 1941 года, горад Вашынгтон) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Ф. Вільчэкам і Д. Політцэрам).

Біяграфія

Грос вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Ерусаліме (Ізраіль), дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. У 1966 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі па спецыяльнасці фізіка (кандыдата навук) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Да 1997 г. быў малодшым навуковым супрацоўнікам у Гарвардскім універсітэце і прафесарам у Прынстанскім універсітэце. У 1987 г. атрымаў грант фонду Мак-Артура і ў 1988 г. медаль імя Дзірака. У цяперашні час займае прафесуру імя Фрэдэрыка Глюка па тэарэтычнай фізіцы ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары.

У 1973 г., сумесна са сваім першым аспірантам — Фрэнкам Вільчэкам — выявіў асімптатычную свабоду, згодна з якой моцнае ўзаемадзеянне паміж кваркамі слабее з памяншэннем адлегласці паміж імі. У выпадку вельмі блізкага размяшчэння кваркаў яны паводзяць сябе як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя (таксама незалежна адкрытая Дэвідам Політцэрам) з’явілася важным крокам на шляху развіцця квантавай хромадынамікі. Акрамя таго Грос, сумесна з Джэфры Харві, Эмілем Мартынека і Раянам Ромам, развіў гетэратычную тэорыю струн.

У 2000 годзе Грос атрымаў прэмію Харві (Хайфа) па фізіцы. А ў 2004 годзе — Нобелеўскую.

Зноскі

  1. David Gross // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Gross // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1052439292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  6. 1 2 NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сакураі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дзірака
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Харві
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе