wd wp Пошук:

Дэвід Гарнет

Дэвід Гарнет (англ.: David Garnett; 9 сакавіка 1892 — 17 лютага 1981) — англійскі пісьменнік і выдавец.

Біяграфія

Гарнетт нарадзіўся ў Брайтане. Ён паходзіў з англійскай пісьменніцкай дынастыі Гарнет: яго бацька Эдвард быў пісьменнікам і рэдактарам, дзед Рычард — пісьменнікам і бібліятэкарам, маці Канстанс — перакладчыцай рускай літаратуры.

Быў антымілітарыстам, Гарнет не браў удзел у Першай сусветнай вайне. Падчас вайны ён працаваў на пладовых фермах. Ён стаў удзельнікам літаратурнага аб’яднання «Блумсберы», куды ўваходзілі таксама Вірджынія Вульф, Артур Уэйл, Літан Стрэйч і іншыя вядомыя пісьменнікі. Вядомасць прыйшла да яго пасля выхаду рамана «Жанчына-лісіца» («Lady Into Fox»), які ў 1922 годзе атрымаў прэмію Тэйт. Гарнет і Фрэнсіс Бірэл валодалі кнігарняй каля Брытанскага музея. Сумесна з паэтам Фрэнсісам Мейнелам ён заснаваў выдавецтва Nonesuch Press. Па яго рамане «Аспекты кахання» («Aspects of Love») Эндру Лойд Уэбер у 1989 годзе напісаў мюзікл.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 David Garnett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. David Garnett // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Kindred Britain
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пацыфісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брайтане
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Лот
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе