wd wp Пошук:

Дыхастыліс Мікелі

Дыхастыліс Мікелі[4] (Cyperus michelianus) — від раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Распаўсюджанне і экалогія

Сустракаецца па ўсёй Палеарктыцы, большасці краін Афрыкі, ахопліваючы Маўрыкій і Мадагаскар і праз усходнюю і паўднёва-ўсходнюю Азію да Аўстраліі. Расце на алювіяльных рачных узбярэжжах на гліне і пяску, па краях сажалак, канаў і рысавых палёў.

Батанічнае апісанне

Аднагадовая, травяністая расліна. Карані кудзелістыя. Сцеблы (0,3) 1,5-6,7 (10,6) см, адзіночныя або ў пучках, прамыя. Лісце (0,9) 2,5-5,3 (8,5) см × 0,6-2,2 мм, даўжыня, як правіла, крыху больш, чым у сцябла. Сямянкі 1-1,5 × 0,2-0,4 мм, даўгавата-эліптычныя, саламяна-жоўтыя, калі маладыя, цёмна-карычневыя — пазней.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Cyperus michelianus (L.) Delile is an accepted name (англ.) . Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 11 лістапада 2013.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Dichostylis micheliana Nees

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Аўстраліі і Акіяніі