Дыфузнае пазагалактычнае фонавае выпраменьванне (англ.: Diffuse extragalactic background radiation, DEBRA) — дыфузнае поле фатонаў пазагалактычнага паходжання, якое запаўняе Сусвет. Фатоны могуць адрознівацца па энергіі на 20 парадкаў: ад ~10–7 эВ да ~100 ГэВ. Паходжанне фатонаў і звязаныя з ім фізічныя працэсы своеасаблівыя для кожнага дыяпазону даўжынь хваль. Існуе шэраг доказаў існавання фонавага выпраменьвання[1]. На малюнку намалявана схема залежнасці энергетычнай яркасці, памножанай на даўжыню хвалі, ад даўжыні хвалі ва ўсіх дыяпазонах электрамагнітнага выпраменьвання. Мяркуецца, што ўсе касмалагічныя мадэлі павінны прайграваць назіраную залежнасць. Разуменне прыроды і ўласцівасцей фонавага выпраменьвання з’яўляецца важнай задачай сучаснай касмалогіі, якая закранае многія вобласці астрафізікі. Напрыклад, аптычнае выпраменьванне пазагалактычных крыніц у сукупнасці можна разглядаць як летапіс нуклеасінтэзу і хімічнай эвалюцыі Сусвету[2].
У цэлым дыфузнае пазагалактычнае фонавае выпраменьванне можна падзяліць на некалькі дыяпазонаў у адпаведнасці з прыродай і звязанымі фізічнымі працэсамі. Стандартная класіфікацыя такая: