wd wp Пошук:

Дыскавая фібула

«Дыскавая фібула», каля VII стагоддзя.
Атон I Вялікі, намаляваны з бачнай дыскавай фібулай

Дыскавая фібула або дыскавая брошка — тып фібулы, то ёсць броша(руск.) бел., спражкі, зашпількі або булаўкі(руск.) бел. для мацавання на адзенні, якая мае дыскападобную, часта багата аздобленую пласціну аб дыск, які закрывае крапёж. Дыскавыя фібулы да 5 сантыметраў у дыяметры, як правіла, былі часткай жаночага адзення ў Еўропе ў Раннім Сярэдневякоўі(руск.) бел.; значна менш прыкладаў таго, што падобныя ўпрыгажэнні таксама насілі мужчыны, аднак яны ставяцца да каралінгскай эпохі. Вядомы фібулы гэтага тыпу, датаваныя перыядам міграцыі і на працягу стагоддзяў у абодва бакі ад яго, напрыклад дыск фібулы з Зоста або ніжнесаксонскай вёскі Холе(руск.) бел. ў Германіі.

Многія дыскавыя фібулы маюць залатыя ўпрыгажэнні, інкрустацыю каштоўнымі камянямі, зробленыя з эмаллю або насяканнем, або апраўленыя ў золата або срэбра. Вядомая пліцхаўзенская брошка была вонкавай часткай дыскавай фібулы. Прыкладам рымскай эпохі з’яўляецца Брошка з Тангендорфа(руск.) бел.. Раннесярэдневяковая Брошка з Машэна(руск.) бел. адлюстроўвае постаць неідэнтыфікаванага святога з арэолам(англ.) бел..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Каралінгскае мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сярэдневяковае мастацтва
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты
Катэгорыя·Мастацтва меравінгаў
Катэгорыя·Вялікае перасяленне народаў
Катэгорыя·Брошкі
Катэгорыя·Фібулы