wd wp Пошук:

Альмандын

Альмандын — самая цвёрдая і самая распаўсюджаная разнавіднасць чырвоных ці чырвона-фіялетавых гранатаў. Колер альмандынаў можа быць вішнёвым, малінавым, фіялетавым і бура-чырвоным. Рэдка сустракаюцца амаль чорныя альмандыны. Інтэнсіўнасць адцення залежыць ад колькасці злучэнняў жалеза. Большай цвёрдасцю ад альмандынаў адрозніваюцца толькі падобныя да іх па афарбоўцы рубіны. Назва мінерала з’яўляецца скажоным словам “Алабанда” - так у Малой Азіі называўся горад, дзе здаўна апрацоўваліся гэтыя камяні.

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)