wd wp Пошук:

Дыпламатыя

Ger van Elk, Symmetry of Diplomacy, 1975, Groninger Museum.

Дыпламатыя (ад грэч.: díplōma — здвоеныя дошчачкі з тэкстам, які пацвярджае паўнамоцтвы прад’явіцеля), сродак ажыццяўлення знешняй палітыкі дзяржавы, які прадстаўляе сабой сукупнасць практычных мерапрыемстваў, прыёмаў і метадаў, што прымяняюцца з улікам канкрэтных умоў і характару рашаемых задач; афіцыйная дзейнасць кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, спецыяльных органаў знешніх зносін па ажыццяўленню мэт і задач знешняй палітыкі дзяржавы.

З паняццем дыпламатыя звязваюць мастацтва вядзення перамоў для прадухілення ці ўрэгулявання канфліктаў, пошуку кампрамісаў і ўзаемапрыймальных рашэнняў, пашырэння і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Дыпламатыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле