wd wp Пошук:

Агрэман

Агрэман (фр.: Agrément — адабрэнне, згода) — папярэдняя згода адной дзяржавы на прызначэнне пэўнай асобы ў якасці кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва іншай дзяржавы.

Нарматыўная база

Агрэман прадпісваецца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах.

Агульнапрынятыя правілы

У адпаведнасці з практыкай шэрагу краін агрэман запытваецца вусна, такім жа шляхам паведамляецца адказ. Пасля атрымання агрэман кандыдат становіцца «персона грата»; адмоўны адказ азначае, што дадзеная асоба лічыцца «персона нон грата».

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Паслы
Катэгорыя·Дыпламатычнае права