wd wp Пошук:

Дымітр Ежы Вішнявецкі

Дымітр Ежы Вішнявецкі (польск.: Dymitr Jerzy Wiśniowiecki) (19 снежня 163128 ліпеня 1682) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Каралеўства Польскага, ваявода белзскі (16601678), ваявода (16781681) і кашталян кракаўскі (16811682); польны (16681676) і вялікі каронны гетман (16761682), стражнік вялікі каронны (16581660), староста белацаркоўскі, камянецкі, салескі, струмілаўскі, брагінскі, любомльскі.

Актыўны палітычны дзеяч часу праўлення Міхала Вішнявецкага і Яна Сабескага.

Біяграфія

Пасля смерці бацькі Януша Вішнявецкага апеку над Дымітрам узяў Іерамія Вішнявецкі. Разам з ім Дзмітрый прымаў удзел у абароне Збаража і ў бітве пад Берастэчкам ў час паўстання Хмяльніцкага. Падчас шведскага патопу быў на баку Карла X Густава. Ужо вясной 1656 года ён вярнуўся да польскага караля Яна Казіміра. У 1658 годзе стаў стражнікам каронным. У 1660 годзе ён стаў сенатарам як ваявода белзскі. Звязаўся з прафранцузскай партыяй, які групіравалася каля польскага караля і каралевы Марыі Людвікі.

Падчас рокашу Любамірскага быў на баку двара, а ўжо ўвесну 1668 года быў прызначаны гетманам польным каронным. Пасля адрачэння ад трона Яна Казіміра стаў прыхільнікам аўстрыйскай партыі, аднак падчас элекцыі ў 1669 годзе падтрымаў кандыдатуру свайго стрыечнага брата Міхала Вішнявецкага. Як польны гетман удзельнічаў у бітвах з туркамі і татарамі. Быў удзельнікам Хоцінскай бітвы, дзе камандаваў цэнтрам польскага войска.

10 мая 1671 года Дымітр Ежы Вішнявецкі ажаніўся з Тэафіляй Людвікай Заслаўскай. Шлюб апынуўся няшчаслівым. Князь ігнараваў жонку, завёў у Любліне палюбоўніцу па імі Канкордыя.

Пасля смерці караля падтрымаў аўстрыйскага кандыдата Карла Латарынгскага, аднак пасля выбару Сабескага змірыўся з ім. У 1676 годзе Дзмітрый атрымаў булаву гетмана вялікага кароннага, аднак не меў палкаводчы талент, таму знаходзіўся ў цені караля Сабескага. З самага пачатку кар’еры знаходзіўся ў супрацьстаянні з Сабескім, быў адным з галоўных апазіцыянераў караля. Будучы прыхільнікам Габсбургаў, супрацьстаяў намерам польскага караля на збліжэнне з Францыяй.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крамянецкім павеце (ВКЛ і Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Старосты любомльскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1631 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Кашталяны кракаўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1682 годзе
Катэгорыя·Гетманы польныя каронныя
Катэгорыя·Памерлі ў Любліне
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Ваяводы кракаўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты салецкія
Катэгорыя·Гетманы вялікія каронныя
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Ваяводы белзскія
Катэгорыя·Старосты белацэркаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы