wd wp Пошук:

Дыега Лаксальт

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дые́га Себасцья́н Лакса́льт Суа́рэс (ісп.: Diego Sebastián Laxalt Suárez; нар. 7 лютага 1993, Мантэвідэа) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Дынама» з Масквы і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая.

Клубная кар’ера

Дыега Лаксальт дэбютаваў у дарослым футболе 1 верасня 2012 года ў гульні з «Мантэвідэа Уондэрэрс». У 2013 ён перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале», аднак новы трэнер клуба Вальтэр Мацары не ўключыў яго ў асноўны склад. Дыега правёў сезон у арэндзе ў «Балонні». У наступным сезоне яго ўзяў у арэнду клуб «Эмпалі».

У студзені 2015 года быў узяты з арэнду клубам «Джэноа» на 1,5 года. У ліпені 2016 года далучыўся да генуэзскага клуба на трывалай аснове.

У жніўні 2018 года перайшоў у «Мілан»[3]. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду «Тарына» на сезон з правам выкупу[4], аднак у студзені 2020 года быў адкліканы ў «Мілан»[5].

У кастрычніку 2020 на правах арэнды далучыўся да «Сэлтыка»[6]. У чэрвені 2021 года за 3,5 млн еўра перайшоў у маскоўскае «Дынама».

Міжнародная кар’ера

Дыега Лаксальт абараняў колеры зборнай Уругвая на моладзевым чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2013 у Аргенціне. Улетку 2016 года быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай Уругвая на ўдзел у Кубку Амерыкі, замяніўшы траўмаванага Крысціяна Радрыгеса, аднак так і не з’явіўся на полі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 6 кастрычніка 2016 года, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Венесуэлы (3:0).

Зноскі

  1. Diego Laxalt // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Diego Sebastián Laxalt Suárez // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «Милан» объявил о трансферах Лаксальта и Кастильехо. by.tribuna.com
  4. «Милан» отдал Лаксальта в аренду «Торино» с правом выкупа. by.tribuna.com
  5. «Милан» арендовал хавбека «Андерлехта» Салемакерса. Лаксальт вернулся из «Торино». by.tribuna.com
  6. «Милан» отдал Лаксальта «Селтику» в аренду. Уругвайцем интересовались «Спартак» и «Локо». by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Балоння
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Сэлтык
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэфенсар Спортынг
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эмпалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Футбалісты Уругвая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мантэвідэа
Катэгорыя·Ігракі зборнай Уругвая па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта