wd wp Пошук:

Дунаец

Дунаец (славацк.: Dunajec, польск.: Dunajec) — рака ў Славакіі і Польшчы. Даўжыня — 274 км, плошча басейна ракі — 6804 км² (4,8 тыс. км² ў Польшчы, і 1,9 тыс. км² у Славакіі).

Па вярхоўі Дунайца ў Пенінах праходзіць участак польска-славацкай мяжы.

Рака ўтвараецца зліццём ля горада Новы Тарг Чорнага Дунайца і Белага Дунайца, якія сцякаюць з паўночных схілаў Татр, вусце — на Вісле каля вёскі Апатовец. Працякае праз Заходнія Бескіды, у нізоўях — па Сандамірскай нізіне.

Дунаец вызначаецца значнымі і хуткімі ваганнямі ўзроўню вады (да 11 м у нізоўях) і аб’ёму патоку. Ля г. Новы Тарг сярэдні расход вады 14 м³/с пры мінімальным 1,6 м³/с і максімальным 604 м³/с, у вусці сярэдні расход вады 84 м³/с пры максімальным 3500 м³/с. Такія рэзкія ваганні прыводзяць да катастрафічных паводак (у 1934 і 1970 гадах). Галоўны прыток — Попрад.

На Дунайцы стаяць гарады Новы Тарг, Закапанэ і Новы Сонч, некалькі ГЭС. У 1995 годзе завершаны работы над 56-метровай дамбай, якая стварае Чарштынскае вадасховішча плошчай каля 11 км²; на дамбе працуе ГЭС магутнасцю 92 МВт.

  1. (unspecified title) Праверана 19 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Малапольскага ваяводства
Катэгорыя·Прытокі Віслы
Катэгорыя·Рэкі Славакіі
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні