wd wp Пошук:

Дуглас Хайд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хайд. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Дуглас Хайд, англ.: Douglas Hyde, ірл.: Dubhghlas de hÍde, псеўданім — ірл.: An Craoibhín Aoibhinn (17 студзеня 1860, Каслры, графства Раскоман, Ірландыя — 12 ліпеня 1949, Дублін) — першы прэзідэнт Ірландыі з 25 чэрвеня 1938 да 24 чэрвеня 1945 года.

Біяграфія

Быў адным з першых прафесараў ірландскай мовы ў Нацыянальным універсітэце Ірландыі і вядомым паэтам і фалькларыстам, у 1893 годзе стаў адным з заснавальнікаў і старшынёй Гэльскай лігі, ірл.: Conradh na Gaeilge, арганізацыі, якая прапагандавала ірландскую мову і культуру, членамі якой былі сярод іншых Эйман дэ Валера, Патрык Пірс і Майкл Колінз, пасля арганізатары Ірландскай вайны за незалежнасць. У 1915 годзе, незадаволены усё большай і большай ваенізаванасцю Гэльскай лігі, Хайд склаў з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы. У вайне ён не браў удзел і не падтрымліваў Шын Фейн, у 1922 годзе пасля атрымання Ірландыяй незалежнасці быў прызначаны сенатарам, але ў 1925 годзе сышоў у адстаўку з-за крытыкі ў яго адрас, звязанай са спавяданнем Хайдам пратэстанцтва.

У 1938 годзе пасля прыняцця ў Ірландыі рэспубліканскай канстытуцыі па пагадненні паміж усімі палітычнымі партыямі краіны высунуты на прэзідэнцтва і як адзіны кандыдат заняў пасаду. З-за пагаршэння здароўя і нязгоды з палітыкай кабінета Эймана дэ Валеры адмовіўся высоўвацца на другі тэрмін, і яго змяніў Шон Томас О’Келі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Douglas Hyde // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118639757 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Папярэднік:
Прэзідэнцкая камісія
Прэзідэнт Ірландыі
1938 – 1945
Пераемнік:
Шон Томас О'Келі
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Ірландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Дубліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Конахце