wd wp Пошук:

Эйман дэ Валера

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Валера, прозвішча.

Эйман дэ Валера (англ.: Éamon de Valera, ірл.: Éamonn de Bhailéara; 14 кастрычніка 1882, Нью-Ёрк29 жніўня 1975, Дублін) — ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Быў адным з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У 1917 узначаліў партыю Шын Фейн і патрыятычную ваенную арганізацыю «Ірландскія валанцёры». У 1919-22 дэ Валера прэзідэнт і кіраўнік урада, які дамагаўся нацыянальнай незалежнасці Ірландыі. У перыяд Грамадзянскай вайны 1922-23 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірландскага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірландыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фейн, увайшоў у парламент дамініёна ў якасці кандыдата створанай ім ў 1926 партыі «Фіян Файл». У 1932-48 кіраўнік ірландскага ўрада і міністр замежных спраў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочванне развіцця нацыянальнай эканомікі і паслабленне яе залежнасці ад брытанскіх манаполій і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусветнай вайны 1939-45 ўрад дэ Валера абвясціў аб нейтралітэце. У 1951-54 і ў 1957-59 Дэ Валера прэм’ер-міністр Ірландскай Рэспублікі; палітыка яго ўрада была накіравана на актыўнае прыцягненне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэнне да ваенна-палітычных блокаў. З 1959 Дэ Валера прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118764055 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Ірландыі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Дубліне
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Ірландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ірландыі
Катэгорыя·Члены Шын Фейн
Катэгорыя·Члены партыі Фіяна Файл
Катэгорыя·Рыцары Вярхоўнага ордэна Хрыста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Ірландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Гласневін