wd wp Пошук:

Дуб балотны

Дуб балотны[3] (Quércus palústris) — буйное дрэва родам з Паўночнай Амерыкі; від роду Дуб (Quercus) сямейства Букавыя (Fagaceae).

Батанічнае апісанне

Лісце дуба балотнага.

Дуб балотны — стройнае дрэва вышынёй да 25 м і дыяметрам праекцыі кроны 10-15 м. Крона пірамідальная (у маладосці вузкапірамідальная, затым — шырокапірамідальная). Кара ствала зелянява-карычневая, доўга застаецца гладкай.

Лісце даўжынёй да 12 см, з пяццю-сям’ю глыбока выразанымі, амаль да сярэдзіны ліста, зубчастымі лопасцямі, зверху ярка-зялёныя, знізу святлей, з пучкамі валасінак ў кутках жылак. Восенню — ярка-пурпуровае.

Жалуды сядзячыя, амаль шарападобныя, у папярочніку да 1,5 см, прыкладна на траціну ахоплены плюскай.

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе дуб балотны расце на глыбокіх, вільготных глебах берагоў рэк і балот. Радзімай яго лічыцца Паўночная Амерыка, у асноўным ўсход ЗША — ад Канэктыкута да Канзаса. Паўночней від распаўсюджаны аж да канадскай правінцыі Антарыа.

У параўнанні з Quercus rubra дадзены від менш марозаўстойлівы, больш патрабавальны да глебы і яе вільготнасці. Добра пераносіць гарадскія ўмовы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дуб