wd wp Пошук:

Дуб Стэфана Вялікага

Дуб Стэфана чэл Марэ (Дуб Стэфана Вялікага) — дуб у сяле Кабыля (рум.: Cobîlea, старая назва — Кабыльня) у Шалданешцкім раёне, старое дрэва ў Малдове, нацыянальная каштоўнасць краіны. Дрэву прыблізна 700 гадоў.

Дуб Штэфана чэл Марэ перажыў эпоху глыбокага Сярэднявечча, лічыцца, што пад дрэвам адпачываў сам малдаўскі гаспадар Стэфан III Вялікі.

Дрэва рэстаўрыравалі, вычысцілі гнілую драўніну з нутра. Па-ранейшаму яно зялёнае, на ім няма ні адной сухой галінкі.

Дуб знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік прыроды.

Дуб ў нумізматыцы

Памятная манета. Рэверс

21 лістапада 2008 года Нацыянальны банк Малдовы выпусціў у абарачэнне ў якасці аплатнага сродку і ў нумізматычных мэтах сярэбраную памятную манету з серыі «Помнікі Малдовы “Помнікі Малдовы, серыя манет)")» — Дуб Стэфана чэл Марэ, наміналам 50 лееў.

Аверс у цэнтры — герб Рэспублікі Малдова; уверсе выгравіраваны год выпуску «2008»; унізе — надпіс «50 LEI»; па крузе манеты загалоўнымі літарамі выгравіраваны надпіс «REPUBLICA MOLDOVA».

Рэверс у цэнтры — Дуб Стэфана чэл Марэ; па крузе манеты загалоўнымі літарамі выгравіраваны надпіс «STEJARUL LUI ŞTEFAN CEL MARE».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Малдовы
Катэгорыя·Помнікі прыроды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі
Катэгорыя·Дубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі