wd wp Пошук:

Герб Малдовы

Герб Малдовы ўяўляе сабой перасечаны шчыт, у верхняй частцы якога — чырвонае поле, у ніжняй — сіняе. У цэнтры шчыта намаляваная галава зубра, паміж рагамі якога размешчаная васьміканцовая зорка, справа ад галавы — пяціпялёсткавая ружа, злева — паўмесяц, звернуты і злёгку нахілены налева. Усе элементы на шчыце залацістыя (жоўтыя). Шчыт змешчаны на грудзях арла, які трымае ў дзюбе залаты крыж (арол-крыжак), у кіпцюрах: справа — зялёную аліўкавую галіну, злева — залаты скіпетр.

Герб Малдовы размешчаны ў цэнтры сцяга Малдовы.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы Малдовы
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Малдовы