wd wp Пошук:

Дуброўка сярэдняя

Дуброўка сярэдняя[3][4], Дуброўка Гейдэнрэйха[5] (Potentilla intermedia) — від кветкавых раслін роду Дуброўка сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна, 20-40 см вышынёй.

Сцеблы і хвосцікі лісця пакрытыя адхіленымі валасінкамі. Лісце пакрытае доўгімі прамымі валасінкамі.

Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце пальчатае, лісточкі ніжняга лісця тонкія, зваротна-яйкападобныя, надрэзана-пілаватыя.

Кветкі сабраны ў вілавата разгалінаванае суквецце. Пялёсткі жоўтыя, даўжынёй да 5 мм.

Распаўсюджанне

Ва Украіне сустракаецца ў лесастэпе і на Палессі. Расце ля дарог, на палях і ўзлесках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Potentilla intermedia на сайті Go botany. Архівавана з першакрыніцы 5 березень 2016. Праверана 20 мая 2015.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дуброўка