wd wp Пошук:

Дуброўка нарвежская

Дуброўка нарвежская[3][4] (Potentilla norvegica) — від кветкавых раслін роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая расліна, 15—50 см вышынёй.

Сцеблы простыя, адзіночныя або па некалькі, звычайна прамыя, разгалінаваныя, пакрытыя жорсткімі адтапыранымі валасінкамі. Лісце трайчастае, часам ніжняе пальчастае. Прылісткі вострыя, з суцэльным краем, з абодвух бакоў валасістыя.

Кветкі шматлікія. Чашачка валасістая, пялёсткі дробныя, даўжынёй 4 мм, роўныя або карацей чашалісцікаў. Цвіце ў чэрвені-верасні[5]. Плодшматарэшак.

Распаўсюджанне

Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Сібіры і на Далёкім Усходзе; ва Украіне — па ўсёй тэрыторыі, акрамя Крыму. Расце на вільготных пясчаных месцах, на асушаных тарфяніках, агародах, як пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Potentilla norvegica.. Архівавана з першакрыніцы 21 травень 2015. Праверана 21 травень 2015.
  5. Norwegian cinquefoil: Potentilla norvegica. NatureGate.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дуброўка