wd wp Пошук:

Дубраўская ГЭС

Ду́браўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Усяжы (Дубраўскае вадасховішча) паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ў Смалявіцкім раёне. Вызначаная магутнасць 150 кВт, штогадовая выпрацоўка электраэнергіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння электраэнергіяй ~750 прыватных дамоў. Уведзена ў эксплуатацыю ў 2002 годзе. Будаўніцтва пачалося ў снежні 2001, работы выконвала ПМК-79 ААТ «Салігорсквадбуд». У турбіннай камеры усталяваныя дзве турбіны вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна) па 75 кВт кожная. Ад вадазаборнага збудавання да турбін вада падаецца па бетонным галерэям, далей — па двум вадаводам дыяметрам 1400 мм і даўжынёй 30 метраў.

Літаратура

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Эканоміка Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·2002 год у Беларусі
Катэгорыя·Электрастанцыі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Усяжа (рака)
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта