wd wp Пошук:

Дубраўскае вадасховішча

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубраўскае.

Ду́браўскае[2] — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі на мяжы з Мінскім раёнам за 26 км на паўночны ўсход ад Мінска. З’яўляецца рэзервовым вадаёмам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы[1].

Дубраўскае вадасховішча

Вадасховішча створана ў 1984 (1986[1])годзе на рацэ Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе ракі Дуброўка побач са спартыўным комплексам «Раўбічы». Пачынаецца ад дамбы каля вёскі Раўбічы, якая аддзяляе Дубраўскае вадасховішча ад Раўбіцкага. Плошча паверхні 3,45 км², даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 1,25 км. Глыбіня вадасховішча дасягае 14 м. Ваганні ўзроўню вады дасягаюць 8 метраў. Аб’ём вады 22,4 млн м³.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, сом, карп і іншыя рыбы.

У 2002 годзе на вадасховішчы паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ўведзена ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя.

Зноскі

  1. 1 2 3 Сайт «Смалявіцкі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства»
  2. Назва прыведзена ў адпаведнасці з дадзенымі Дзяржкартгеацэнтра Архівавана 24 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Усяжа (рака)
Катэгорыя·Вадасховішчы Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскага раёна
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта