wd wp Пошук:

Дрэвагубца

Дрэвагу́бца, або чырвонапузырнік[3] (Celástrus) — род кветкавых раслін сямейства брызглінавых. Каля 30 відаў.

Арэал

Пашыраны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальный АН Беларусі інтрадукаваны 5 відаў і 1 форма. Дрэвагубца круглалісты (Celastrus orbiculatus) рэкамендаваны для зялёнага будаўніцтва.

Батанічнае апісанне

Чырвонапузырнік круглалісты (Celastrus orbiculatus)

Дрэвавыя густагалінастыя ліяны з доўгімі цыліндрычнымі парасткамі. Лісце простае, эліпсападобнае, бліскучае, цёмна-зялёнае, увосень ярка-жоўтае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, зеленаватыя, у пазушных мяцёлках. Плод — каробачка. Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваюць для вертыкальнага азелянення. Нельга высаджваць каля дрэў і кустоў (парасткі дрэвагубцы сціскаюць ствол і расліна-апора гіне, адсюль назва роду).

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Species Records of Celastrus(нявызн.) (недаступная спасылка). Germplasm Resources Information Network. United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2009. Праверана 16 красавіка 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Брызглінавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара