wd wp Пошук:

Дрыжыкі

Дрыжыкі — выкліканае спазмам паверхневых (скурных) крывяносных сасудаў адчуванне холаду(руск.) бел., якое суправаджаецца мышачнай дрыготкай (галоўным чынам жавальных цягліц, затым цягліц плечавага пояса, спіны і канечнасцяў) і спазмам скурных цягліц («гусіная скура(руск.) бел.»).

Прычына ўзнікнення

Дрыжыкі часта ўзнікаюць пры пераахаладжэнні, а таксама ў пачатку ліхаманкі пры інфекцыях, траўмах(руск.) бел. і іншых захворваннях.

Механізм дрыжыкаў

Пры дрыжыках аддача цяпла арганізмам у навакольнае асяроддзе памяншаецца, а выпрацоўка яго ўзрастае (з прычыны цягліцавых скарачэнняў), што вядзе да павышэння тэмпературы цела, пасля чаго дрыжыкі звычайна канчаюцца. Дрыжыкі бываюць і ў разгары ліхаманкі, калі тэмпература цела рэзка вагаецца. У адрозненне ад дрыжыкаў, падрыгванне, якое можа назірацца, напрыклад, пры неўрозах, — толькі суб’ектыўнае адчуванне. У здаровага чалавека дрыжыкі ўзнікаюць пры дзеянні холаду як нармальная ахоўная рэакцыя арганізма. У лёгка ўзрушваных людзей дрыжыкі могуць з’явіцца і пры моцным хваляванні або спалоху.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сімптомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сімптомы захворванняў чалавека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай