wd wp Пошук:

Дружна

Дру́жна[1] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка (працякае праз возера).

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,21 км. Найбольшая глыбіня 0,4 м, сярэдняя 0,3 м. Аб’ём вады 0,003 млн м³. Плошча вадазбору 18,4 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 3—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем (сярэдняя магутнасць адкладаў каля 8,5 м)[1]. Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Зарастае цалкам. Сярод раслін — чарот, эладэя, разак, рдзесты, харавыя водарасці. Водзяцца шчупак, карась, лінь і іншыя рыбы.

Узровень вады ў возеры панізіўся на 1,5 м у выніку меліярацыі ў 1930—1950 гадах[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭПБ, 1983

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна