wd wp Пошук:

Дружнянка

Дружня́нкарака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 73 км². Выцякае з возера Рудавец, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз возера Дружна[2]. Упадае ў возера Дрывяты з паўднёвага ўсходу каля вёскі Ахрэмаўцы. Рэчышча ў высокай і нізкай плыні каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км.

Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У басейне ракі азёры Золва, Сярэднік, Шылава, Паддворнае.

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта