wd wp Пошук:

Другая бітва пры Гельгаландзе

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бітва ў Гельгаландскай бухце.

Друга́я бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Second Battle of Heligoland Bight, ням.: Zweites Seegefecht bei Helgoland) — марскі бой, які адбыўся 17 лістапада 1917 года ў Паўночным моры падчас Першай сусветнай вайны.

Пераўзыходзячыя сілы лінейных і лёгкіх брытанскіх крэйсераў атакавалі германскі атрад, які займаўся траленнем міннай загароды у Гельгаландскай бухце. Германскія крэйсеры пад камандаваннем адмірала фон Ройтэра, умела выкарыстоўваючы дымавыя заслоны, прыкрылі тральшчыкі i пацягнулi за сабой брытанскія караблі. Пагоня за германскімі крэйсерамі працягвалася да таго часу, пакуль брытанскія караблі не апынуліся пад агнём германскіх лінкараў «Кайзер» і «Кайзерын».

Брытанскія крэйсеры, спыніўшы пагоню, выйшлі з бою. У выніку бітвы некалькі германскіх і брытанскіх караблёў атрымалі нязначныя пашкоджанні. Германскі тральшчык «Кёдзінген», які выконваў функцыі брандвахты, у пачатку бою не паспеў зняцца з якара і быў затоплены артылерыйскім агнём брытанскіх эсмінцаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Марскія бітвы Германіі
Катэгорыя·Марскія бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Марскія бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Лістапад 1917 года
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Падзеі 17 лістапада