wd wp Пошук:

Бітва ў Гельгаландскай бухце

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бітва ў Гельгаландскай бухце.

Бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Battle of Heligoland Bight) — марскі бой Першай сусветнай вайны, які адбыўся 28 жніўня 1914 года. Германскія караблі, якія ахоўвалі Гельгаландскую бухту, сустрэліся ў тым бою з некалькімі брытанскімі злучэннямі, якія уключалі ў сябе, у тым ліку і лінейныя крэйсеры.

Адліў перашкодзіў германскім лінкарам і лінейным крэйсерам выйсці з Вільгельмсхафена на дапамогу сваім лёгкім сілам — брытанцы з іх лінейнымі крэйсерамі атрымалі велічэзную перавагу. У ходзе бою былі патоплены германскія лёгкія крэйсеры «Кёльн», «Майнц», «Арыядне» і мінаносец «V 187». Агульныя страты Германіі склалі больш за тысячу чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Брытанскі флот не страціў ніводнага карабля, хоць лёгкі крэйсер «Арацьюза» і эсмінец «Лорэл» атрымалі настолькі моцныя пашкоджанні, што не змаглі самастойна вярнуцца дадому і былі ўзятыя на буксір. Страты брытанскіх экіпажаў склалі 32 чалавекі забітымі і 55 параненымі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Марскія бітвы Германіі
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Падзеі 28 жніўня
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Жнівень 1914 года
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Марскія бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Марскія бітвы Першай сусветнай вайны