Драва́не (ням.: Drawen), дравя́не (польск.: Drzewianie), дравя́нскія славя́не (в.-луж.: Drjewjanscy Słowjenjo) — адна з галін палабскіх славян, якая жыла ў сучасным раёне Люхаў-Даненберг. Былі адным з плямёнаў, якія складалі саюз бодрычаў. У IX стагоддзі іх землі былі заваяваны немцамі. Сёння тэрыторыі на поўдзень ад Гамбурга, якія ў тыя часы былі заселены славянамі, завуцца Люнебургскай пусткай або Вендланд (вендамі немцы раней звалі славян). Мова драван вымер да сярэдзіны XVIII стагоддзя[3][4][2].