До́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР, якая існавала ў 1935 годзе.
Раён утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. У склад раёна ўключаны 15 сельсаветаў: Абідавіцкі, Баханскі, Вяліказімніцкі (Зімніцкі, Малазімніцкі), Ісканскі, Сялец-Халапееўскі, Хатаўнянскі сельсаветы — з Быхаўскага раёна; Балатнянскі, Журавіцкі сельсаветы — з Кармянскага раёна; Рагоўскі (Рагінскі), Рэкценскі (Ракцянскі) сельсаветы — з Прапойскага раёна; Доўскі, Званецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Свержанскі сельсаветы — з Рагачоўскага раёна. 12 сакавіка 1935 года Рагоўскі (Рагінскі) сельсавет вернуты ў склад Прапойскага раёна. 5 красавіка 1935 года раён перайменаваны ў Журавіцкі раён.