wd wp Пошук:

Доўжына

До́ўжына — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка. Знаходзіцца за 6 км на поўдзень ад Ушачаў.

Плошча Доўжына складае 0,65 км². Найбольшая глыбіня возера — 17,9 м. Даўжыня возера — 2,01 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 5,23 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,59 млн м³, плошча вадазбору возера — 14,3 км².

Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 20—26 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў складае 7—15 м. Берагі возера знаходзяцца пад хмызняком, у пэўных месцах забалочаныя. Дно вадаёма да глыбіні 4—7 м высланае пясчанымі адкладаннямі, на большых глыбінях — сапрапелем і глеем. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці складае да 25 м, падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 5 м.

На поўдні ў возера ўпадае ручай з возера Баркоўшчына, на поўначы выцякае ручай у возера Вечалле.

Возера Доўжына ўваходзіць у курортную зону «Ушачы» (былая назва — «Баркоўшчына»). На беразе возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта