wd wp Пошук:

Дона Тарт

Дона Луіза Тарт (англ.: Donna Louise Tartt; нар. 23 снежня 1963) — амерыканская пісьменніца, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 2014 года за раман «Шчыгол»[4].

Біяграфія

Нарадзілася 23 снежня 1963 года ў Грынвудзе, штат Місісіпі, ЗША, вырасла ў горадзе Грынейдзе са сваёй сястрой. Яе бацька, Дон Тарт, быў музыкантам і працаваў на станцыі тэхнічнага абслугоўвання, а маці, Тэйлар Тарт, была сакратаркай. Першы раз Дона апублікавала твор, калі ёй было трынаццаць гадоў, у 1976 годзе ў часопісе «Літаратурны агляд Місісіпі»[5][6][7].

У 1981 годзе паступіла ва ўніверсітэт Місісіпі і стала чальцом брацтва «Капа Капа Гама». У 1982 годзе перайшла ў Бенінгтанскі каледж (штат Вермонт, ЗША), які спецыялізуецца ў вобласці вольных мастацтваў. У 1986 годзе скончыла каледж па спецыяльнасці класічнай філалогіі.

У 1992 годзе выдала першы раман «Таемная гісторыя» (англ.: The Secret History), якія стаў бестсэлерам і быў перакладзены на 24 мовы. У 2002 годзе выйшаў другі раман «Маленькі сябар» (англ.: The Little Friend).

У 2013 годзе апублікавала трэці раман «Шчыгол» (англ.: The Goldfinch), у 2014 годзе раман атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Кампаніі Warner Bros. і RatPac Entertainment набылі правы на экранізацыю кнігі, фільм выйшаў у 2019 годзе.

Узнагароды

Зноскі

  1. Donna Tartt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Donna Tartt // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. «The Goldfinch, by Donna Tartt (Little, Brown)». www.pulitzer.org.
  5. «Donna Tartt (1963-)». Mississippi Writers Page. English Department, University of Mississippi.
  6. Brown, Mick (December 26, 2013). «The Goldfinch author Donna Tartt: ‘If I’m not working, I’m not happy’». gulfnews.com. Retrieved January 31, 2021. Her father Don was a wild card — an erstwhile rockabilly musician turned politician; her mother, a Southern belle, who Tartt says was «not particularly interested» in small children. Tartt and her sister spent much of their childhood running in and out of the houses of elderly aunts and grandparents.
  7. Ybarra, Michael J. (December 8, 2002). «Famous and yet unknown». Los Angeles Times. Retrieved January 31, 2021. Tartt worked in the public library as a high school student
  8. Patchett, Ann. «Donna Tartt»
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місісіпі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Бенінгтанскага каледжа