wd wp Пошук:

Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу

Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу (англ.: Pulitzer Prize for Fiction) — адна з шасці намінацый ў галіне літаратуры Пулітцэраўскай прэміі. Намінацыю прэміі прысуджаюць за «лепшы твор мастацкай прозы, які належыць пісьменніку-амерыканцу, выдадзены кнігай і пераважна прысвечаны праблемам амерыканскага жыцця». Памер прэміі складае 10 тысяч долараў ЗША.

Гісторыя

У кастрычніку 1911 года памёр газетны магнат венгерска-яўрэйскага паходжання Джозэф Пулітцэр (1847-1911). Паводле завяшчання быў заснаваны фонд яго імя на пакінутыя з гэтай мэтай два мільёны долараў ЗША. Завяшчанне было складзена 17 жніўня 1903 года. Гэты дзень лічыцца датай заснавання Пулітцэраўскай прэміі.

З 1917 года прэмію ўручаюць штогод у першы панядзелак мая папячыцелі Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку.

Спачатку намінацыя называлася «Пулітцэраўская прэмія за аповесць» (англ. Pulitzer Prize for the Novel), пад такім імем яе ўручалі з 1918 па 1947 года.

Адбор намінантаў і выбар лаўрэата

Рашэнне па намінацыі на прэмію прымае адмысловае журы, якое прызначае універсітэт для катэгорыі «Літаратура». Вынік працы гэтага журы — алфавітны пералік з трох кандыдатаў, які перадаецца Радзе па Пулітцараўскіх прэміях. Рада вывучае прадастаўленыя журы матэрыялы і творы трох намінантаў, пасля чаго накіроўвае свае рэкамендацыі папячыцелям, якія ўхваляюць зроблены Саветам выбар і неадкладна абвяшчаюць імёны лаўрэатаў. Ніякай афіцыйнай цырымоніі ўручэння прэміі не праводзяць. Савет можа прысудзіць прэмію кожнаму з трох прэтэндэнтаў, нават калі гэта рашэнне не супадае з рэкамендацыяй журы. Члены журы, члены Савета або папячыцелі не маюць права браць удзелу ў абмеркаванні і галасаванні, калі іх вынік можа прынесці ім ці прадстаўляным імі арганізацыям якую-небудзь выгаду. Тэрмін знаходжання ў Савеце для кожнага асобы абмежаваны трыма трохгадовымі тэрмінамі. Вакансію замяшчаюць галасаваннем дзеючых членаў Савета.

Крытыка

За час існавання Пулітцэраўскую камісію неаднаразова крытыкавалі за няслушныя ўзнагароды або неўзнагароды. Супярэчанні часта ўзнікалі таксама паміж падліковай камісіяй і судзейскай калегіяй. Суб’ектыўнасць самога працэсу ўзнагароджання з непазбежнасцю прыводзіла да такога роду супярэчнасцяў. Аднак камісія ніколі не рабіла папулісцкіх рашэнняў. Многія, а магчыма і большасць, з узнагароджаных прэміяй кніг, ніколі не ўваходзілі ў асноўныя спісы бестселераў.

Лаўрэаты і намінанты

2010-е

2000-е

1990-е

1980-я

1970-я

1960-я

1950-я

1940-я

1930-я

1920-я

1910-я

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Літаратурныя прэміі ЗША
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·1948 год у ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Пулітцэраўская прэмія