wd wp Пошук:

Дом Берштэйна

Дом Берштэйна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 16.

Гісторыя

Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на вул. Вялікай Садовай, як жылы, даходны дом. Належаў Берштэйну. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчалася фотамайстэрня М. Фішмана. У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер дом жылы з гандлёвымі кропкамі на 1-м паверсе[2].

Архітэктура

Помнік архітэктуры неакласіцызму[2].

Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, цагляны, атынкаваны будынак, які з’яўляецца часткай комплекса забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай[2].

Мае дзве ўваходныя групы, аформленыя арачнымі праёмамі. Падаконная сценка другога паверха руставана. Вокны другога паверха лучковыя з складанапрафіляванымі ліштвамі, гзымс прафіляваны. Бакавы фасад мае трохвугольнае завяршэнне[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 3 4 kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ленінская вуліца (Магілёў)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Магілёва
Катэгорыя·Збудаванні Магілёва ў стылі неакласіцызм
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных