wd wp Пошук:

Дом Баграціёна

Дом Баграціёна — помнік сядзібнай архітэктуры пачатку XIX стагоддзя. Знаходзіцца на ўскраіне Ваўкавыска (сучасная вул. Баграціёна, 10).

Гісторыя

Па легендзе тут у 1812 годзе месціўся штаб 2-й расійскай арміі, якой камандаваў П. І. Баграціён[1]. Але ж, хутчэй за ўсё, будынак быў пабудаваны пазней — у сярэдзіне ХІХ стагоддзя[1].

У другой палове XIX ст. — гарадскі шпіталь, потым прытулак для састарэлых; у пачатку XX стагоддзя належаў прыватным уладальнікам.

Часткова разбураны ў перыяд Другой сусветнай вайны. З 1949 года ў будынку размешчаны Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна (заснаваны ў 1935 годзе як краязнаўчы, у Другую сусветную вайну разрабаваны, у 1948 годзе адноўлены).

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак накрыты высокім вальмавым дахам. Цэнтральная частка з мезанінам вылучаная чатырохкалонным мураваным порцікам з выгнутым крывалінейным франтонам. Своеасаблівы порцік ўзбагачае пластычна сярэднюю частку дома, вылучаючы яго з суседняга шэрагу сядзібнай забудовы[2]. Над уваходам у межах порцікабалкон, на які выходзяць памяшканні мезаніна.

Фасады атынкаваныя. Планіроўка анфіладная, у цэнтры — вестыбюль з лесвіцай.

Помнік П. І. Баграціёну

Перад уваходам у сядзібны дом знаходзіцца помнік П. І. Баграціёну працы З. Азгура[1]. Усталяваны ў 1950 годзе.

Музей

Асноўны артыкул: Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна У сядзібе дзейнічае ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, які быў заснаваны ў 1935 годзе, але будынак былога сядзібнага дома быў перададзены музею рашэннем Ваўкавыскага райвыканкама ад 15 лютага 1949 года.

Зноскі

  1. 1 2 3 Дом Баграціёна на сайце Radzima.org
  2. Дом Баграціёна на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Сядзібы Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Славутасці Ваўкавыска