wd wp Пошук:

Дняпроўска-Бугская аперацыя

Дняпроўска-Бугская аперацыя — была праведзена партызанскай брыгадай імя В. М. Молатава Пінскай вобласці з мэтай вывесці са строю шлюзы, плаціны і водаспускі Дняпроўска-Бугскага канала і сарваць перавозкі праціўніка. Аперацыя была распрацавана БШПР у канцы 1942 года.

Перадумовы

У лютым — сакавіку 1943 года дыверсійныя групы атрадаў імя Лазо, імя Кутузава, імя Суворава, вывелі са строю Оўзіцкі, Ляхавіцкі, Радагашчанскі, у маі — шлюзы Пераруб і Радастаўскі на Белаазёрскім канале. У пачатку лета 1943 года праціўнік спрабаваў аднавіць Дняпроўска-Бугскі канал і пусціць яго ў эксплуатацыю. Дзеля гэтай мэты прыбыла аднаўленчая каманда ў складзе батальёна, якую прыкрывалі 6 ваенных катэраў рачной флатыліі. Пачаліся рамонтныя работы.

Ход аперацыі

Даведаўшыся аб намерах праціўніка, камандаванне брыгады ў ноч на 16 чэрвеня 1943 года сіламі трох атрадаў (каля 400 чалавек) правяло аперацыю па вываду са строю Гарадзенскага, Ляхавіцкага, Оўзіцкага, Перарубскага, Селішчанскага, Старога і Новага Радагашчанскага гідравузлоў. Каб адцягнуць увагу ворага, атрады імя Сталіна і імя У. Р. Нямытава завязалі бой у раёне вёскі Патапавічы, дзе знаходзіліся асноўныя сілы праціўніка і ваенныя катэры. Астатнія сілы брыгады атакавалі пералічаныя вышэй аб’екты і знішчылі іх.

Вынікі

У аперацыі праціўнік страціў 12 чалавек забітымі і 36 параненымі, партызаны — 4 чалавека параненымі. Узровень вады панізіўся да 30—60 см, 120 км канала на ўчастку ПінскКобрын сталі непрыгоднымі для эксплуатацыі. 120 судоў праціўніка, якія былі перакінуты з Дняпра, засталіся ў Пінскім порце і ў ліпені 1944 года былі захоплены Дняпроўскай ваеннай флатыліяй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Падзеі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Чэрвень 1943 года
Катэгорыя·Канфлікты 1943 года