wd wp Пошук:

Дняпроўская праўда

Дняпроўская праўда — раённая газета Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1931 года. Заснавальнікі: Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт і Дубровенскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Летам 1924 года II сесія ЦВК БССР ліквідавала паветы і воласці, стварыўшы акругі і раёны. Па новаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Дуброўна становіцца горадам, цэнтрам Дубровенскага раёна Аршанскай акругі. У сувязі з гэтымі падзеямі ў шэрагу раёнаў ствараліся раённыя друкаваныя газеты.

У плане работы бюро Дубровенскага РК КП(б)Б на кастрычнік — лістапад 1930 года было запісана пытанне «Аб райгазеце». Яно было разгледжана на пясяджэнні бюро райкама 30 кастрычніка 1930 года пад фармулёўкай «Аб ходзе работы па арганізацыі раённай газеты».

Рашэннем ад 26 лістапада 1930 года загадчыкам рэдакцыі раённай газеты быў зацверджаны Маслоўскі. Дубровенская раённая газета пад назвай «За сацыялістычнае будаўніцтва» стала выхадзіць з 5 сакавіка 1931 года. Выпуск газеты на Дубровеншчыне суправаджаўся цяжкасцямі з-за адсутнасці сваёй друкарні. Першыя нумары друкаваліся ў Мінску, потым у Аршанскай гарадской друкарні. У першыя гады яна выхадзіла нерэгулярна, з вялікімі перабоямі.

Атрымаўшы друкарскую машыну, рэдакцыя размясцілася ў старым драўляным будынку па вуліцы Бярозкаўскай. З-за адсутнасці электраэнергіі машыну прыводзілі ў рух уручную па чарзе. Першымі друкарамі на Дубровеншчыне былі Шэпа Гершавіч Пішчыкер і Ерухім Саламонавіч Гадлін. Выхадзіла газета на беларускай і яўрэйскай мовах адзін раз у пяць дзён.

З 16 студзеня 1960 года газета стала называцца «За камунізм». У снежні 1960[удакладніць] года ў выніку змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры Дубровенскі раён далучылі да Аршанскага раёна, і газета «За камунізм» спыніла сваё існаванне.

У студзені 1965 года Дубровенскі раён быў адноўлены, і газета пачала называцца «Дняпроўская праўда». Першы нумар пасля 3-гадовага перапынку выйшаў у пачатку красавіка 1965 года[1][2].

Рэдактары

Зноскі

  1. Дняпроўская праўда, газета. Дубровенскі раён. г. Дуброўна
  2. ИСТОРИЯ «ДНЕПРОВКИ» Архівавана 2 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Дубровенскага раёна
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·1931 год у Беларусі