wd wp Пошук:

Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2018

Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне 2018» прайшоў 25 лістапада ў сталіцы Беларусі Мінску. Пляцоўкай правядзення шоў стала «Мінск-Арэна». Арганізатарам і каардынатарам конкурсу выступіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.

Лагатып

У канцы 2017 года быў аб’яўлены адкрыты конкурс распрацоўкі сімволікі дзіцячага «Еўрабачання 2018». На конкурс паступіла больш за 300 электронных і паштовых лістоў з розных краін. Еўрапейскі вяшчальны саюз вызначыў лепшую работу. Пераможцам конкурсу стаў дызайнер Максім Букас. Ён зашыфраваў у сваім малюнку мноства пасланняў для прыхільнікаў «Еўрабачання» у форме ўзыходзячай зоркі. Выканаў яе з вертыкальна перавернутых гукавых хваль у стылістыцы вышыванкі, што з’яўляецца сучасным інтэрпрэтаваннем беларускага арнаменту. Лагатып «Зорка» суправаджаецца слоганам «#LightUp!» — «Запальвай!» [1]

Удзельнікі

Краіна Выканаўца Песня Мова Пераклад
Арменія[2]
Беларусь (краіна-гаспадыня)
Грузія Тамар Эдiлашвiлi
Ірландыя
Мальта
Нідэрланды[3] Вызначыцца 29 верасня 2018 Нідэрландская
Партугалія[4]
Польшча Вызначыцца ў кастрычніку 2018
Расія Ганна Філіпчук «Непобедимы» Руская, англійская «Непераможныя»
Сербія[5]
Уэльс[6] Валійская
Францыя

Зноскі

  1. Прадстаўлены лагатып і слоган дзіцячага “Еўрабачання-2018” (бел.) . blr.belta.by. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (19 сакавіка 2018). Праверана 25 мая 2018.
  2. Emily Herbert Armenia: Depi Mankakan Evratesil to Select Next Junior Eurovision Entry (англ.) . eurovoix.com. Eurovoix (26 лютага 2018). Праверана 27 мая 2018.
  3. Neil Farren Netherlands: Junior Eurovision 2018 Participation Confirmed (англ.) . eurovoix.com. Eurovoix (26 лістапада 2017). Праверана 27 мая 2018.
  4. Anthony Granger Portugal: RTP Confirms Participation in Junior Eurovision 2018 (англ.) . eurovoix.com. Eurovoix (25 лістапада 2017). Праверана 27 мая 2018.
  5. Neil Farren Serbia: Junior Eurovision 2018 Participation Confirmed (англ.) . eurovoix.com. Eurovoix (22 мая 2018). Праверана 23 мая 2018.
  6. s4c 🌟Chwilio am seren! Search for a star! 🌟. Твітэр (9 мая 2018).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·2018 год у Мінску
Катэгорыя·Падзеі 25 лістапада
Катэгорыя·Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў
Катэгорыя·Лістапад 2018 года