wd wp Пошук:

Дзіна Дурбін

Дзіна Дурбін (англ.: Deanna Durbin; сапраўднае імя — Эдна Мэй Дурбін; нар. 4 снежня 1921, Вініпег, Канада — 2013) — амерыканская актрыса , зорка Галівуду 1940-х гадоў.

Біяграфія

Дзіна Дурбін нарадзілася 4 снежня 1921 ў Канадзе ў горадзе Вініпег (правінцыя Манітоба) у сям’і імігрантаў з Англіі.

З дзіцячых гадоў яе адрознівала прыхільнасць да музыкі і выдатны голас. У чатырнаццацігадовым узросце яна заключыла кантракт з кінастудыяй MGM на здымкі ў кароткаметражным фільме сумесна з Джудзі Гарленд. Першы поспех прыйшоў да яе пасля здымак у мюзікле «Кожную нядзелю». Аднак кіраўніцтва студыі не захацела працягваць кантракт з Дзінай Дурбін і яна перайшла здымацца ў кінастудыю Universal Pictures. Першы ж фільм «Тры мілыя дзяўчыны» зноў стаў для яе паспяховым. У 1938 годзе яна атрымала прэстыжную кінапрэмію «Оскар» у намінацыі «Оскар-малодшы». У 1940 годзе яна была самай высокааплатнай актрысай ў ЗША, атрымліваючы за здымкі ў адным фільме 400 000 долараў.

Асноўным амплуа Дзіны Дурбін былі ролі маленькіх Папялушак. Так яе бачылі рэжысёры і гледачы. У сярэдзіне 40-х гадоў яна паспрабавала зняцца ў больш складаных ролях у фільмах «Каляды» і «Лэдзі ў цягніку», але публіка не прыняла гэтыя ролі: гледачы пажадалі бачыць яе ў ролях тых дзяўчат-падлеткаў, у якіх яна з’яўлялася на экране.

У 1948 годзе кіраўніцтва кінастудыі спыніла кантракт з Дзінай Дурбін, заявіўшы, што яна занадта старая, каб гуляць ролі маладзенькіх дзяўчат, а для больш складаных роляў яна не занадта таленавітая. Пры гэтым кіраўніцтва студыі забылася, што менавіта фільм «Тры мілыя дзяўчыны» у свой час выратаваў кінастудыю ад банкруцтва.

1948 і 1949 гады сталі самай чорнай паласой у жыцці Дзіны Дурбін: спыніліся здымкі ў кінафільмах, развод з мужам. Яе ў гэты складаны перыяд жыцця падтрымалі 2 чалавекі: сцэнарыст Джо Пастарнак і французскі кінарэжысёр Шарль Давід. Першы прапанаваў ёй вярнуцца працаваць на кінастудыю MGM, але яна адмовілася, а за другога яна выйшла замуж і з’ехала ў Парыж. У шлюбным кантракце было запісана, што яна мае права жыць у невядомасці. Гэты пункт быў уключаны па яе патрабаванні. З тых часоў яна практычна нікому не дае інтэрв’ю, робячы выключэнні ў самых рэдкіх выпадках. Журналістам, яна адказвае па тэлефоне, што можа сказаць толькі адно: «Я ненавіджу Галівуд!»

Грошы, якія яна зарабіла на здымках, укладзеныя ў бізнес, дазволілі ёй весці цалкам забяспечаны лад жыцця.

У 1999 годзе яе муж Шарль Давід памёр і з тых часоў Дзіна Дурбін пражывае ў мястэчку Нофль-ле-Шато каля Парыжа.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deanna Durbin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deanna Durbin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032101164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. Deanna Durbin // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манітобе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты моладзевай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта