wd wp Пошук:

Дзімітр Благоеў

Дзімітр Благоеў (балг.: Димитър Благоев Николов-Дядото; 14 чэрвеня 1856, Загарычане — 7 мая 1924, Сафія) — балгарскі палітычны дзеяч, тэарэтык і педагог, які паклаў пачатак распаўсюджванню марксізму ў Балгарыі, заснавальнік Балгарскай рабочай сацыял-дэмакратычнай партыі (цесных сацыялістаў) і Камуністычнай партыі Балгарыі.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (1880—1885). Пад уплывам вывучэння «Капіталу» К. Маркса Благоеў уключыўся ў прапаганду навуковага сацыялізму; стварыў першую ў Расіі сацыял-дэмакратычную групу (1883), якой належыць высока ацэненая У. І. Леніным заслуга выдання першай нелегальнай газеты («Рабочы») у абгрунтаванне першай сацыял-дэмакратычнай праграмы. Высланы за рэвалюцыйную дзейнасць з Расіі, Благоеў разгарнуў у Балгарыі сацыялістычную прапаганду. У 1898—1923 гадыахрэдагаваў і выдаваў часопіс «Ново време». Благоеў заклаў асновы развіцця ў Балгарыі марксісцка-ленінскай філасофіі і сацыялогіі, марксісцкай эканамічнай і гістарычнай думкі і літаратуразнаўства.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Dimitar Blagoev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dimitar Blagoew // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Благоев Димитр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Благоев Димитр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Сафіі