Дзімітр Благоеў (балг.: Димитър Благоев Николов-Дядото; 14 чэрвеня 1856, Загарычане — 7 мая 1924, Сафія) — балгарскі палітычны дзеяч, тэарэтык і педагог, які паклаў пачатак распаўсюджванню марксізму ў Балгарыі, заснавальнік Балгарскай рабочай сацыял-дэмакратычнай партыі (цесных сацыялістаў) і Камуністычнай партыі Балгарыі.
Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце (1880—1885). Пад уплывам вывучэння «Капіталу» К. Маркса Благоеў уключыўся ў прапаганду навуковага сацыялізму; стварыў першую ў Расіі сацыял-дэмакратычную групу (1883), якой належыць высока ацэненая У. І. Леніным заслуга выдання першай нелегальнай газеты («Рабочы») у абгрунтаванне першай сацыял-дэмакратычнай праграмы. Высланы за рэвалюцыйную дзейнасць з Расіі, Благоеў разгарнуў у Балгарыі сацыялістычную прапаганду. У 1898—1923 гадыахрэдагаваў і выдаваў часопіс «Ново време». Благоеў заклаў асновы развіцця ў Балгарыі марксісцка-ленінскай філасофіі і сацыялогіі, марксісцкай эканамічнай і гістарычнай думкі і літаратуразнаўства.