wd wp Пошук:

Дзіевянішкес

Дзіевя́нішкес (літ.: Dieveniškės, польск.: Dziewieniszki, традыцыйная беларуская назва — Дзевянішкі) — мястэчка на ўсходзе Літвы. Уваходзіць у склад Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета, цэнтр сянюніі. Размешчана за 6 км ад граніцы з Беларуссю. На карце сучаснай Літоўскай Рэспублікі гэта месца глыбока ўдаецца ўглыб тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў крыніцах пад 1385 годам як вёска легендарнага вялікага князя Мінгайлы. Да сярэдзіны XVII стагоддзя вёска і наваколле належалі роду Гаштольдаў. У 1433 годзе Ян Гаштольд атрымаў вёску ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1474 годзе на сродкі Марціна Гаштольда быў пабудаваны драўляны касцёл св. Міхала.

У 1920—1939 гадах у складзе Польшчы. У верасні 1939 года далучаны да Беларускай ССР, але ўжо 6 лістапада 1940 года горад і навакольная яго тэрыторыя былі перададзены Літоўскай ССР, што было абумоўленае наяўнасцю значнай долі этнічнага літоўскага насельніцтва.

Паводле легенды, у 1940 годзе, пры вызначэнні граніцы Літоўскай ССР, на карце ляжала трубка Сталіна. Ніхто не асмеліўся яе ссунуць, а проста абвялі алоўкам па контуры, і такім чынам у склад ЛССР увайшло мястэчка Дзевянішкі з наваколлямі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы
Катэгорыя·Дзіевянішкеская сянюнія