wd wp Пошук:

Дзённік Ганны Франк

«Дзённік Ганны Франк» (нідэрл.: Het achterhuis, даслоўна «У задняй частцы дома», другі пераклад — «Прытулак») — запісы на нідэрландскай мове, якія вяла яўрэйская дзяўчынка Ганна Франк з 12 чэрвеня 1942 года па 1 жніўня 1944 года ў перыяд нацысцкай акупацыі Нідэрландаў. З пачатку 1944 года Ганна пачала літаратурна апрацоўваць свае запісы, у прыватнасці, замяняючы імёны дзеючых асоб, спадзеючыся на публікацыю дзённіка пасля вызвалення Нідэрландаў, аднак гэтая праца засталася няскончанай. Апошні запіс у дзённіку датаваны 1 жніўня 1944 года, праз тры дні гестапа арыштавала ўсіх, хто хаваўся ў прытулку. Сама Ганна памерла ў канцэнтрацыйным лагеры Берген-Бельзен. Яе запісы захаваліся і былі перададзены ейнаму ацалеламу ў Асвенціме бацьку Ота Франку, які ў 1947 годзе склаў скарочаны варыянт для публікацыі. Ота Франк завяшчаў арыгінал дзённіка Нідэрландскаму дзяржаўнаму інстытуту ваеннай дакументацыі.

Упершыню твор быў выдадзены ў Нідэрландах у 1947 годзе, у ЗША і Вялікабрытаніі ў 1952 годзе пад назвай «Дзённік дзяўчынкі» (англ.: The Diary of a Young Girl). На аснове дзённіка было створана некалькі мастацкіх твораў.

Зноскі

  1. Koninklijke Bibliotheek — 1798. Праверана 21 лютага 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912. Праверана 21 лютага 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемарыялізацыя Халакоста
Катэгорыя·Дзённікі
Катэгорыя·Аб’екты рэестра Памяць свету
Катэгорыя·Літаратура на нідэрландскай мове
Катэгорыя·Дакументальная проза
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Даследаванні Халакоста
Катэгорыя·Гісторыя Нідэрландаў
Катэгорыя·Літаратура Нідэрландаў
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Творы, апублікаваныя пасмяротна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных