wd wp Пошук:

Дзяніс Малец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малец. Дзяніс Малец (1909, в. Лембаўка, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, цяпер Пастаўскі раён — снежань 1941, Мінск?) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.

Біяграфія

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. У 1933 годзе паступіў у Пінскую духоўную каталіцкую семінарыю. Пасвячоны ў святары ў 1937 годзе. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя пры парафіі Нараджэння Дзевы Марыі ў г. Бельск-Падляскі на Беласточчыне.

З восені 1938 года — прэфект мясцовых школ у Пінску. Пазней служыў вікарыем пры Пінскі кафедральны сабор[1].

Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у беларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці.

Улетку 1941 года віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі накіраваў з Вільні ва Усходнюю Беларусь ксяндзоў (Станіслава Глякоўскага, Дзяніса Мальца, Пятра Татарыновіча, Казіміра Рыбалтоўскага), якія павінны былі ўзнавіць дзейнасць касцёлаў[2].

У якасці ганаровага госця разам са святаром Станіславам Глякоўскім прысутнічаў 15 снежня 1941 года на канферэнцыі школьных інспектраў у Мінску. Пад час выканання нямецкага гімна беларускія ксяндзы ўзняліся, але не выцягнулі рукі. Па сканчэнню мерапрыемства быў арыштаваны разам з Глякоўскім нямецкай тайнай паліцыяй[1]. (Арышту пазбег толькі кс. Татарыновіч, які быў у цывільным і якога паспелі схаваць беларускія дзеячы).

Дата, месца і акалічнасці смерці застаюцца невядомымі.

Зноскі

  1. 1 2 ТРАГІЗМ І ЗАГАДКАВАСЦЬ ЛЁСАЎ Юрый Туронак, Наша Вера, 1(2)/1996
  2. Гісторыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Архівавана 3 сакавіка 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе