wd wp Пошук:

Дзялтува

Дзя́лтува (літ.: Deltuva), традыцыйная беларуская назва — Дзява́лтаў — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтр Дзялтуваўскай сянюніі. Насельніцтва 503 чал. (2001).

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Укмярге. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Дзявалтаў датуецца 1385, цэнтр воласці[1]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства. У XV ст. — у валоданні Валімунтавічаў, пазней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэзскіх, пазней Грушэўскіх. У 1476 Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касцёл, перароблены да 1570 Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI ст., у 1744 — прывілей на таргі і кірмашы[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1918 — у складзе Літвы.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2010, с. 200
  2. ЭнцВКЛ, 2010, с. 201

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы
Катэгорыя·Дзялтуваўская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Укмяргскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта