Дзя́лтува (літ.: Deltuva), традыцыйная беларуская назва — Дзява́лтаў — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы, на рацэ Армона. Адміністрацыйны цэнтр Дзялтуваўскай сянюніі. Насельніцтва 503 чал. (2001).
Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Укмярге. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Першы пісьмовы ўспамін пра Дзявалтаў датуецца 1385, цэнтр воласці[1]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павета Віленскага ваяводства. У XV ст. — у валоданні Валімунтавічаў, пазней Кезгайлаў, у XVI ст. — Радзівілаў, у XVII ст. — Падбярэзскіх, пазней Грушэўскіх. У 1476 Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касцёл, перароблены да 1570 Радзівіламі на кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI ст., у 1744 — прывілей на таргі і кірмашы[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1918 — у складзе Літвы.