wd wp Пошук:

Дзьёрдзь Турза

Дзьёрдзь (Юрай) Ту́рза (1557, замак Льетаўскі Град у Жыліны1616, Бітча) — венгерскі арыстакрат і дзяржаўны дзеяч. Граф. Палацін Венгрыі ў 1609—1616 гг.

Біяграфія

З 1598 года быў дараднікам імператара Рудольфа II, з 1599 года каралеўскі прыслужнік, з 1602 года камандаваў гарнізонам крэпасці Нове Замкі. Як і значная частка венгерскага дваранства, удзельнічаў у шматлікіх войнах з туркамі.

Палацін Венгерскага каралеўства з 7 снежня 1609 года па 26 снежня 1616 года пры каралі Мацвеі II (імператары Маціясе). Прыхільнік саюза венгерскай знаці з Габсбургамі.

Замак Бітч'янскі Град — рэзідэнцыя Д. Турза

Быў вельмі адукаваным чалавекам свайго часу. Ведаў латынь, грэчаскую, нямецкую, венгерскую і славацкую мовы. Славацкую мову ён выкарыстоўваў у якасці афіцыйнай мовы ў сваёй рэзідэнцыі. Падтрымліваў школы, цэрквы, мастацтва. Пабудаваў першы санаторны дом у крыніц у Раецке Цепліцы. Заснаваў Турзаўку.

Памёр 26 снежня 1616 года ў сваёй рэзідэнцыі — замку Бітч’янскі Град у г. Бітча (цяпер — горад-райцэнтр у Жылінскім краі, Славакія).

Удзел у «справе графіні Батары»

29 снежня 1610 года на чале ўзброенага атрада асабіста арыштаваў у Чахціцкім замку венгерскую графіню Эржэбет Батары, якая вінавацілася ў масавых забойствах маладых дзяўчын. Як палацін Венгрыі, кантраляваў правядзенне следчых і судовых мерапрыемстваў па справе «Чахціцкай пані». У прыватнасці, графіню Батары ён сваёй уладай прысудзіў да вечнага зняволення ў яе замку. Суд над падручнымі графіні праходзіў у яго рэзідэнцыі — замку Бітч’янскі Град.

Існуе версія (Л. Надзь і інш.), паводле якой Д. Турза сфабрыкаваў гэту справу пра «крывавую графіню», з прычыны таго, што прэтэндаваў на частку шырокіх зямельных уладанняў роду Батары. Гэты пункт гледжання лёг у аснову сюжэту фільма Юрая Якубіска «Батары» (2008).

У мастацтве

Дзьёрдзь Турза нярэдка фігуруе ў літаратурных і кінематаграфічных творах, якія прысвечаны графіні Эржэбет Батары. У залежнасці ад тэндэнцыі, ён выступае як станоўчым, так і адмоўным персанажам.

Кінематограф

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Графы Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Жылінскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1557 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Палаціны Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1616 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жылінскім краі