wd wp Пошук:

Чахціцкі замак

Руіны замка

Чахціцкі замак (славацк.: Čachtický hrad, ням.: Burg Schächtitz, венг.: Csejte vára), разваліны замка ў Чахціцах, заходняя Славакія. Размешчаны на ўзгорку 375 м. над узроўнем мора. Знакаміты дзякуючы сумна вядомай «Чахціцкай пані» — Елізавеце Батары.

Месцазнаходжанне

Паміж Вішнёвым і Чахціцамі: 48°43′29″ пн. ш. 17°45′39″ у. д. HGЯO

Гісторыя

Узнік у першай палове XIII стагоддзя як каралеўская вартаўнічая крэпасць на заходніх межах. У 1273 замак пашкоджаны падчас аблогі чэшскім каралём Пржэмыслам Отакарам II. Першымі ўладальнікамі была дваранская сям’я Гунт-Познан славацкага паходжання. У 1392 уладальнікам стаў Сцібар са Сцібожыц, з 1569 уладальнікамі стала сям’я Надашдзь. У 1708 замак узялі куруцы Ферэнца Ракацы і разбурылі яго. З тых часоў замак у развалінах.

Галерэя

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Славакіі